Официальная атрибутика
Гимн Федерации профсоюзов Беларуси
|
ПАЛАЖЭННЕ аб Сцягу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Агульная характарыстыка Сцяга Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з'яўляецца яе сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Ён з'яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яго выкарыстанне ў рамках Статута ФПБ і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Адлюстраваныя на Сцягу словы «салідарнасць», «справядлівасць», «праца» сімвалізуюць адвечныя прынцыпы прафсаюзнага руху. Лаўровыя галіны з'яўляюцца сімвалам перамогі, славы, узнагароды. Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню. Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў вырабляецца ў адным экзэмпляры і знаходзіцца ў службовым кабінеце Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў. Па рашэнню Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Сцяг ФПБ можа выносіцца на з'езды ФПБ, пленумы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Для паўсюднага выкарыстання ў якасці галоўнага сімвала Федэрацыі прафсаюзаў прызначаецца спрошчаная копія Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў, якая ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру. |
ПАЛАЖЭННЕ аб эмблеме Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Эмблема Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з'яўляецца яе атрыбутам, сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Яна з'яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яе выкарыстанне ў рамках Статута і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Эмблема выкарыстоўваецца ў рамках статутнай дзейнасці і можа размяшчацца на дакументах Федэрацыі прафсаюзаў, афіцыйных бланках органаў і арганізацый ФПБ, сцягах, вымпелах, значках, ручках, блакнотах, канвертах, візітных картках і ў іншых выпадках. |
|
Эмблема Белорусского профессионального союза работников энергетики, газовой и топливной промышленности представляет собой круг голубого цвета, с каймой белого цвета, в центре которого – изображение территории Республики Беларусь зеленого цвета с контуром синего цвета, поверх которого размещены изображения трубопровода серебристого цвета с пламенем синего и красного цвета, а также (слева и справа) изображения опор линий электропередачи (ЛЭП) белого цвета. По кайме размещена надпись: «БЕЛОРУССКИЙ ПРОФЕССИОНАЛЬНЫЙ СОЮЗ РАБОТНИКОВ ЭНЕРГЕТИКИ, ГАЗОВОЙ И ТОПЛИВНОЙ ПРОМЫШЛЕННОСТИ» синего цвета. Изображения трубопровода, пламени и опор ЛЭП – традиционные символы сферы энергетики, газовой и топливной промышленности. Голубой, синий, белый – корпоративные цвета в символике этих отраслей. Зеленый цвет – цвет жизни, роста, развития Республики Беларусь, что немыслимо без эффективной работы энергетики, газовой и топливной промышленности страны. |